Упраўленне па працы, занятасці і соцыяльнай абароне Баранавіцкага гарадского выканаўчага камітэта
|
|
Аддзел рынку працы і заработнай платы | |
Разделы: Сярэдняя заработная плата по г. Баранавічі Инфармацыйныя лісты па ахове працы Тыпавое палажэнне аб службе аховы працы арганізацыі План работы мабільнай групы Барановіцкага гарвыканкама Аплата працы работнікаў (пастанова Савета Міністраў №744 ад 31.07.2014) Агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў арганізацыях горада
Даведка аб ацэнцы паказчыкаў стану ўмоў і аховы працы
Графік правядзення пасяджэнняў гарадской каміссіі па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы
Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян
Тлумачэнні аб зменах у аплаце працы работнікаў бюджэтных агранізацый з 1 ліпеня 2021 г.
Праграма мерапрыемстваў па ахове працы ў Беларусі на 2021-2025 год
|
Начальнік аддзела: Пагасай Ганна Мікалаеўна кабінет № 30, тэл. (8-0163) 61-80-89
Палажэннеаб аддзеле рынка працы і заработнай платы
1. Агульныя палажэнні : 1.1. Аддзел рынку працы і заработнай платы (далей аддзел) з'яўляецца структурным падраздзяленнем упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта; 1.2. Рэарганізацыя, ліквідацыя аддзела ажыццяўляецца рашэннем Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта; 1.3. У сваёй дзейнасці аддзел падпарадкоўваецца начальніку ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта і кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, у тым ліку лакальнымі.
2. Задачы : 2.1. Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы працы, занятасцi i сацыяльнай абароны насельніцтва; 2.2. Забеспячэнне выканання палажэнняў заканадаўства, якое рэгулюе пытанні працы, занятасці, дэмаграфіі і сацыяльнай абароны насельніцтва; 2.3. Кантроль і аналіз эфектыўнасці правапрымяняльнай практыкі ў сферы рэалізацыі палажэнняў заканадаўства аб працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельнiцтва; 2.4. Правядзенне інфармацыйна-растлумачальнай працы ў сферы рэалізацыі палажэнняў аб працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; 2.5. Забеспячэнне статыстычнай справаздачнасці ў сферы працы, занятасцi i сацыяльнай абароны.
3. Функцыі: 3.1. Сумесна з упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і прафсаюзамі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ажыццяўляе кантроль на тэрыторыі горада за выкананнем працоўнага заканадаўства, палажэнняў калектыўных дагавораў (пагадненняў), сацыяльных гарантый. 3.2. Ажыццяўленне кантролю за выкананнем ва ўстаноўленым дзеючым заканадаўствам парадку арганізацыямі камунальнай формы ўласнасці горада устаноўленых формаў, сістэм і ўмоў аплаты працы. 3.3. Аказанне метадычнай дапамогі суб'ектам гаспадарання, незалежна ад формы ўласнасці, па ўдасканаленні арганізацыі аплаты і стымулявання працы. 3.4. Падрыхтоўка праектаў рашэнняў Баранавіцкага гарвыканкама па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела. 3.5. Распрацоўка прагнозаў, доўгатэрміновых праграм, планаў, мерапрыемстваў па пытаннях працоўных адносін, сацыяльных гарантый, ўзроўню жыцця насельніцтва. 3.6 Ажыццяўленне кантролю за выкананнем прадпрыемствамі (арганізацыямі), ўстановамі горада рашэнняў Баранавіцкага гарвыканкама ў рамках кампетэнцыі кіравання. 3.7. Правядзенне інфармацыйна-растлумачальнай працы ў цесным узаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі па пытаннях выканання заканадаўства аб працы. 3.8. Правядзенне планавых і пазапланавых маніторынгаў (па распараджэнні начальніка ўпраўлення, асобы, якая выконвае яго абавязкі) па выкананні заканадаўства аб занятасці насельніцтва.
3.9.
Складанне пратаколаў аб
адміністрацыйным правапарушэнні ў выпадках: 3.10. Вядзенне справаводства ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адзіным ўліку правапарушэнняў. 3.11. Работа са зваротамі грамадзян, арганізацый (устаноў). |