Упраўленне па працы, занятасці і соцыяльнай абароне Баранавіцкага гарадского выканаўчага камітэта
|
|||||||||||||||
Галоўная Абаронім пажылых людзей ад злачынцаў ! Звесткі аб арганізацыях Рэспублікі Беларусь, гатовых прыняць грамадзян Украіны
|
225409, Брэсцкая вобласць, г. Баранавічы, вул. Грыбаедава 12 тэл. (8-0163) 64-93-61 факс. (8-0163) 64-93-61
Рэжым работы:
E-mail: upr@utzszbrnvich.brest.by Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта з'яўляецца органам дзяржаўнага кіравання, якое забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне працы, садзейнічання занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва. Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне утвараецца Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэтам, з'яўляецца яго структурным падраздзяленнем і ўваходзіць у сістэму Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама ў сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца Баранавіцкаму гарадскому выканаўчаму камітэту і камітэту па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Асноўныя задачы:
Баранавічы – горад абласнога падпарадкавання, цэнтр раёна.
г. Баранавічы – другі па велічыні горад у Брэсцкай вобласці, восьмы ў Рэспубліцы Беларусь.
Размешчаны на Баранавіцкай раўніне, у міжрэччы Шчары і яе прытоку Мышанкі за 206 км ад г. Брэста. Плошча 85,0 кв. км. Насельніцтва 173,03 тыс.чалавек.
У другой палове XVII стагоддзя ў Баранавічах размяшчалася езуіцкая місія. У другой палове XVIII стагоддзя Баранавічы былі ўласнасцю Масальскіх і Невясёлаўскіх, а ў XIX стагоддзі належалі графіне Я. А. Развадоўскай.
Гісторыя горада вядзе свой адлік з 17 (29) лістапада 1871 года, калі пачаўся рух па нядаўна пабудаваным участку чыгункі Смаленск -Брэст. Імя станцыі, якая ўзнікла падчас будаўніцтва, дала найбліжэйшая вёска Баранавічы.
Славутасці горада Баранавічы:
Царква Св.жонак-Міраносіц, Царква Св. Аляксандра Неўскага, сабор Пакроўскі, Касцёл Крыжаўзвіжанскі (драўляны) 1924 год, Касцёл Маці Божай Фацімскай, касцёл Св. Зыгмунта, Касцёл Траецкі, Храм пратэстанцкі хрысціян адвентыстаў сёмага дня, помнік Лакаматыву ЭМ 270-30 на ўездзе ў горад, Музей гісторыі чыгункі, помнік вераб'ю ля кінатэатра «Кастрычнік»(манумент быў усталяваны рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Беларусі» у рамках нацыянальнай кампаніі «дамавы верабей — птушка 2003 года» - у знак падзякі за дапамогу з боку гэтай птушкі ў барацьбе супраць насякомых-шкоднікаў), помнік ахвярам эпідэмій 1920-23 гадоў, пажарнае дэпо, сядзіба каралеўскіх, сядзіба Развадоўскіх «Разводава»
|
||||||||||||||
Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт 8 снежня 2017 года прыняў рашэнне «аб рэалізацыі праекта «здаровы горад»на тэрыторыі г.Баранавічы ў 2018 годзе». Падрабязна "Баранавічы-здаровы город" |