|
Упраўленне па працы, занятасці і соцыяльнай абароне Баранавіцкага гарадского выканаўчага камітэта
|
|
Інфармацыя ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама
Упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама прымаліся меры па ўзмацненню адраснасці сацыяльнай падтрымкі малазабяспечаных грамадзян, інвалідаў, пенсіянераў, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, на падтрыманне стабільнай і кіруемай сітуацыі на рэгіструемым рынку працы , утрыманне ўзроўню рэгіструемага беспрацоўя ў сацыяльна-прымальных межах.
Для пераадолення і змякчэння цяжкай жыццёвай сітуацыі з улікам крытэрыя патрэбнасціў за 1 паўгоддзе 2026 года дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўлена 1806 чалавекам, з іх:
- штомесячная і (або) аднаразовая сацыяльныя дапамогі прадастаўлена 146 чалавекам;
- сацыяльная дапамога для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў прадастаўлена 1576 інвалідам 1 групы і дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў 4 ступені страты здароўя; - забеспячана прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця 84 дзяцей.
Сярэдні памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі склаў 140,51 руб., аднаразовай – 230,88 руб., дапамогі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузнікаў – 674,68 руб
У 1 паўгоддзі 2026 года дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўлена на 1256,3 тыс. руб.
Рспрацаваны і накіраваны планы па самастойным паляпшэнні матэрыяльнага становішча для працаздольных членаў сям'і 11 чалавекам.
Прыярытэтнай задачай у галіне сацыяльнай абароны з'яўляецца клопат пра сям'ю, дзяцей, забеспячэнне правоў дзяцей на іх паўнацэннае фізічнае, інтэлектуальнае, маральнае і сацыяльнае развіццё.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей», упраўленне праводзіць мэтанакіраваную палітыку па матэрыяльнай падтрымцы сем'яў.
За 1 паўгодзе 2026 года назначана:
93 - дапамогі жанчынам, якія сталі на ўлік да 12 тыдняў цяжарнасці; 100 - дапамог у сувязі з нараджэннем дзіцяці; 142 - дапамогі па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў; 80 – дапамог сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў; 371 - дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў; 47 - дапамог па доглядзе за дзіцём-інвалідам.
Па стане на 1 ліпеня 2026 года на ўліку ў тэрытарыяльным цэнтры стаяць 55711 грамадзян, 6447 сем'яў.
У электроннай базе аддзялення пярвічнага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання больш за 20 тысяч грамадзян, сярод якіх: 9 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 54 пацярпелых ад наступстваў войнаў, 455 - гэта ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, 1539 чалавек - адзінокія і 8605 чалавек - адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне.
Падтрымліваецца ў актуальным стане банк данных інвалідаў, выяўлена і ўзята на ўлік 797 чалавек гэтай катэгорыі, з іх 414 з'яўляюцца адзінокімі інвалідамі I, II групы.
Агульная колькасць наведванняў і зваротаў у тэрытарыяльны цэнтр за 1 паўгоддзе 2026 года склала 35321 (27197 наведванняў і 8124 зваротаў).
Абследаваны ўсе ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і асобы, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, а такcама адзінокія пажылыя грамадзяне і інваліды першай і другой групы.
Па станене на 01.07.2026 у аддзяленні сацыяльнай дапамогі на даму абслугоўваецца 732 грамадзян, з іх: 308 адзінокія пажылыя грамадзяне, 25 інвалідаў 1 і 2 групы, з ліку якіх 12 адзінокіх інвалідаў, 375 – адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне, 24 грамадзян, якiя пражываюць ў сем'ях. На надомным абслугоўванні знаходзiцца 3 ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Большасць грамадзян абслугоўваецца платна, з іх: на ўмовах поўнай аплаты - 663 грамадзян, на ўмовах частковай аплаты – 57 грамадзян, 12 грамадзян абслугоўваецца бясплатна.
За 1паўгоддзе 2026 года аддзяленнем сацыяльнай падтрымкі насельніцтва былі прадастаўлены паслугі пагадзіннага дзённага догляду (паслугі няні): 21 сям'ям, з іх 14 сям'ям, якія выхоўваюць 2-х дзяцей, якiя нарадзіліся адначасова і 7 сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
За 1паўгоддзе 2026 года год гуманітарную (рэчавую) дапамогу ў салоне «Міласэрнасць» атрымаў 14 грамадзян. У пункце збору рэчаў ад 2 жыхароў горада было прынята 66 кг былога ва ўжыванні адзення.
Паслугамі сядзелкі на платнай аснове скарысталіся 61 грамадзян са страчанай ступенню да самаабслугоўвання.
За 1 квартал 2026 года было прынята 1572 заяў па кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузкаў, 59 заяў па прызначэнні аднаразовай і штомесячнай дапамогі, а таксама 40 заяў на забеспячэнне бясплатнымі прадуктамі харчавання дзяцей першых 3 гадоў жыцця, 70 заяў па прызначэнні дапамогі па доглядзе, 814 зварот па іншым пытанням сацыяльнай абароны.
У рамках выканання Дзяржаўнай праграмы «Збалансаваны рынак працы» на 2026-2030 гады за студзень-чэрвень 2026 года;
- працаўладкавана на пастаянную працу 1377 чалавек (120,9% да аналагічнага перыяду 2025 года), у тым ліку 313 беспрацоўных Удзельная вага працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся па садзейнічанне ў працаўладкаванні, склала 78,8%;
- працаўладкаваны 3 беспрацоўных для набыцця вопыту практычнай работы па атрыманай прафесіі, спецыяльнасці;
- накіравана на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі 17 беспрацоўных грамадзян;
- 47 чалавек працаўладкаваны з ліку асоб, абавязаных кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні;
- 18 беспрацоўным аказана фінансавая падтрымка ў арганізацыі ўласнай справы;
- 267 чалавек, у тым ліку 24 беспрацоўных узялі ўдзел у аплатных часовых работах;
- арганізавана адаптацыя 11 інвалідаў, зарэгістраванных ў службе занятасці ў якасці беспрацоўнага, да працоўнай дзейнасці.
У справаздачным перыядзе дапамога па беспрацоўі была прызначаная 9 беспрацоўным, або 2,6% ад колькасці зарэгістраваных беспрацоўных. Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў сакавіку склаў 60,66 рублёў.
Па стане на 01 ліпеня 2026 года на ўліку ў службе занятасці ўпраўлення знаходзілася 235 грамадзян, у тым ліку 47 беспрацоўныя.
Узровень беспрацоўя склаў 0,1 % да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва і не перавысіў прагнозны паказчык (1,0%).
|