Упраўленне па працы, занятасці і соцыяльнай абароне Баранавіцкага гарадского выканаўчага камітэта
|
|
Пенсійнае забеспячэнне | |
Раздзелы: Прыём грамадзян па пенсійных пытаннях Інфармацыя для кадравых службаў Аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
|
Пенсійнае забеспячэнне ў Рэспубліцы Беларусь выступае адной з найважнейшых частак сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва. Пенсійным забеспячэннем ахоплены кожны непрацаздольны, які пастаянна пражывае на яе тэрыторыі, незалежна ад грамадзянства, дзейнасці ў мінулым і іншых абставінаў. Большасць грамадзян пенсiянiруецца па нормах Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні" (далей-Закон). Пенсійнае забеспячэнне вайскоўцаў і прыраўненных да іх асоб, дзяржаўных служачых, асоб, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, і некаторых іншых асоб ажыццяўляецца згодна са спецыяльным законам. Законам прадугледжваецца прызначэнне і выплата працоўных пенсій:
Непрацаздольным грамадзянам, якiя не атрымлiваюць працоўную пенсію і(або) пенсіі з іншых дзяржаў у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь прызначаюцца сацыяльныя пенсіі.
У мэтах падтрымання ўзроўню пенсійнага забеспячэння перыядычна праводзіцца пераразлікі пенсій:
Пенсійнае забеспячэнне асоб, якія працавалі на тэрыторыях дзяржаў, з якімі Рэспублікай Беларусь заключаны міжнародныя дагаворы (пагадненні) у галіне сацыяльнага (пенсійнага) забеспячэння, ажыццяўляецца з улікам палажэнняў названых дагавораў (пагадненняў).
Прыём грамадзян:
Панядзелак з 8.00 да 13.00 Аўторак з 14.00 да 17.00 Серада з 8.00 да 13.00 Чацвер з 14.00 да17.00 Пятніца з 8.00 да 13.00
|