Аддзел працаўладкавання і садзейнічання
занятасці
Начальнік аддзела:
Ліс Ірына Анатольеўна
кабінет № 28, тел. (8-0163) 65 03 46
Артыкул 18. Прафесійная арыентацыя, прафесійная
падрыхтоўка, перападрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і
асваенне зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў
Прафесійная
арыентацыя незанятага насельніцтва ажыццяўляецца ў мэтах
аказання практычнай дапамогі ў выбары прафесіі, змене
роду заняткаў і павышэнні кваліфікацыі з улікам
прафесійных пераваг, схільнасцяў, інтарэсаў асобы і
патрэб рынку працы.
Прафесійная
падрыхтоўка, перападрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі і
асваенне зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў
па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай
абароне ажыццяўляюцца ва ўстановах адукацыі, іншых
арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у
адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць
адукацыйную дзейнасць.
Беспрацоўныя
накіроўваюцца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай
абароне на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку,
павышэнне кваліфікацыі або для асваення зместу
адукацыйнай праграмы навучальных курсаў у выпадку, калі:
-
немагчыма падабраць адпаведную работу з прычыны
адсутнасці ў беспрацоўнага неабходных прафесіі,
спецыяльнасці (кірунку спецыяльнасці, спецыялізацыі),
кваліфікацыі;
-
неабходна змяніць прафесію, спецыяльнасць (кірунак
спецыяльнасці, спецыялізацыю), кваліфікацыю ў сувязі
з адсутнасцю працы, якая адпавядае прафесійным
навыкам, што ёсць у беспрацоўнага;
-
беспрацоўным страчана здольнасць да выканання работы
па набытых раней прафесіі, спецыяльнасці (кірунку
спецыяльнасці, спецыялізацыі), кваліфікацыі або
ўзніклі медыцынскія супрацьпаказанні да яе выканання.
Парадак
арганізацыі прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі,
павышэння кваліфікацыі і асваення зместу адукацыйнай
праграмы навучальных курсаў па накіраванні органаў па
працы, занятасці і сацыяльнай абароне вызначаецца Урадам
Рэспублікі Беларусь.
Грамадзяне,
якія ажыццяўляюць догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (акрамя
грамадзян, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе
дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў), могуць быць
накіраваны органамі па працы, занятасці і сацыяльнай
абароне на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку,
павышэнне кваліфікацыі або для асваення зместу
адукацыйнай праграмы навучальных курсаў у парадку і на
ўмовах, вызначаных для беспрацоўных.
Наймальнікамі цалкам пакрываюцца органам па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне выдаткі на
перападрыхтоўку ці павышэнне кваліфікацыі беспрацоўных з
ліку работнікаў, якія звольнены імі ў сувязі са
скарачэннем колькасці або штату работнікаў (за
выключэннем асоб, занятых на некваліфікаваных работах, а
таксама асоб, якія дасягнулі ўзросту 50 гадоў — жанчыны
і 55 гадоў — мужчыны) і не праходзілі па апошнім месцы
працы на працягу пяці гадоў, якія папярэднічалі
звальненню, перападрыхтоўку ці павышэнне кваліфікацыі.
Органы па
працы, занятасці і сацыяльнай абароне могуць цалкам або
часткова кампенсаваць наймальнікам затраты на
прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне
кваліфікацыі:
-
работнікаў, якія знаходзяцца пад пагрозай звальнення;
-
работнікаў з ліку грамадзян, якія звольнены з
апошняга месца працы ў сувязі з ліквідацыяй
арганізацыі, спыненнем дзейнасці індывідуальнага
прадпрымальніка, скарачэннем колькасці або штату
работнікаў;
-
работнікаў, якія ўпершыню знайшлі работу;
-
абавязаных асоб;
-
работнікаў, якія мелі да прыёму на работу працяглы
перапынак у рабоце (больш як 12 месяцаў).
Органы па
працы, занятасці і сацыяльнай абароне могуць цалкам або
часткова кампенсаваць установам крымінальна-выканаўчай
сістэмы і лячэбна-працоўным прафілакторыям выдаткі на
прафесійную падрыхтоўку асоб, якія прыцягваюцца да працы
адміністрацыяй гэтых арганізацый і не маюць прафесіі, у
перыяд іх знаходжання ва ўстановах
крымінальна-выканаўчай сістэмы і знаходжання ў
лячэбна-працоўных прафілакторыях.
Парадак і
ўмовы кампенсацыі органамі па працы, занятасці і
сацыяльнай абароне наймальнікам, установам
крымінальна-выканаўчай сістэмы і лячэбна-працоўным
прафілакторыям выдаткаў на прафесійную падрыхтоўку,
перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі работнікаў і
асоб, якія прыцягваюцца да працы, а таксама кампенсацыі
органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
выдаткаў на перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі
асоб, названых у частцы шостай гэтага артыкула,
вызначаюцца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны
Рэспублікі Беларусь.».
Паслугі,
звязаныя з забяспячэннем занятасці
насельніцтва, службай занятасці
аказваюцца
БЯСПЛАТНА. |