|
Упраўленне па працы, занятасці і соцыяльнай абароне Баранавіцкага гарадского выканаўчага камітэта
|
|
Інфармацыя ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама
Упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама прымаліся меры па ўзмацненню адраснасці сацыяльнай падтрымкі малазабяспечаных грамадзян, інвалідаў, пенсіянераў, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, на падтрыманне стабільнай і кіруемай сітуацыі на рэгіструемым рынку працы , утрыманне ўзроўню рэгіструемага беспрацоўя ў сацыяльна-прымальных межах.
Для пераадолення і змякчэння цяжкай жыццёвай сітуацыі з улікам крытэрыя патрэбнасціў за 9 месяцаў 2026 года дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўлена 2574 чалавекам, з іх:
- штомесячная і (або) аднаразовая сацыяльныя дапамогі прадастаўлена 210 чалавекам;
- сацыяльная дапамога для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў прадастаўлена 2273 інвалідам 1 групы і дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў 4 ступені страты здароўя; - забеспячана прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця 91 дзіця.
Сярэдні памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі склаў 155,94 руб., аднаразовай – 226,60 руб., дапамогі для кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузнікаў – 673,39 руб
За 9 месяцаў 2026 года дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўлена на 1820,6 тыс. руб.
Рспрацаваны і накіраваны планы па самастойным паляпшэнні матэрыяльнага становішча для працаздольных членаў сям'і 14 чалавекам.
Прыярытэтнай задачай у галіне сацыяльнай абароны з'яўляецца клопат пра сям'ю, дзяцей, забеспячэнне правоў дзяцей на іх паўнацэннае фізічнае, інтэлектуальнае, маральнае і сацыяльнае развіццё.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей», упраўленне праводзіць мэтанакіраваную палітыку па матэрыяльнай падтрымцы сем'яў.
За 9 месяцаў 2026 года назначана:
147 - дапамог жанчынам, якія сталі на ўлік да 12 тыдняў цяжарнасці; 161 - дапамога у сувязі з нараджэннем дзіцяці; 230 - дапамог па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў; 128 – дапамог сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў; 401 - дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў; 78 - дапамог па доглядзе за дзіцём-інвалідам.
Па стане на 1 кастрычніка 2026 года на ўліку ў тэрытарыяльным цэнтры стаяць 55712 грамадзян, 6460 сем'яў.
У электроннай базе аддзялення пярвічнага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання больш за 20 тысяч грамадзян, сярод якіх: 8 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 51 пацярпелых ад наступстваў войнаў, 449 - гэта ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, 1517 чалавек - адзінокія і 8606 чалавек - адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне.
Падтрымліваецца ў актуальным стане банк данных інвалідаў, выяўлена і ўзята на ўлік 797 чалавек гэтай катэгорыі, з іх 408 з'яўляюцца адзінокімі інвалідамі I, II групы.
Агульная колькасць наведванняў і зваротаў у тэрытарыяльны цэнтр за 9 месяцаў 2026 года склала 50116 (38723 наведванняў і 11393 зваротаў).
Абследаваны ўсе ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і асобы, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, а такcама адзінокія пажылыя грамадзяне і інваліды першай і другой групы.
Па станене на 01.10.2026 у аддзяленні сацыяльнай дапамогі на даму абслугоўваецца 732 грамадзян, з іх: 310 адзінокія пажылыя грамадзяне, 27 інвалідаў 1 і 2 групы, з ліку якіх 15 адзінокіх інвалідаў, 371 – адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне, 24 грамадзян, якiя пражываюць ў сем'ях. На надомным абслугоўванні знаходзiцца 3 ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. Большасць грамадзян абслугоўваецца платна, з іх: на ўмовах поўнай аплаты - 660 грамадзян, на ўмовах частковай аплаты – 60 грамадзян, 12 грамадзян абслугоўваецца бясплатна.
За 9 месяцаў 2026 года аддзяленнем сацыяльнай падтрымкі насельніцтва былі прадастаўлены паслугі пагадзіннага дзённага догляду (паслугі няні): 23 сям'ям, з іх 15 сям'ям, якія выхоўваюць 2-х дзяцей, якiя нарадзіліся адначасова і 8 сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
За 9 месяцаў 2026 года год гуманітарную (рэчавую) дапамогу ў салоне «Міласэрнасць» атрымалі 24 грамадзян. У пункце збору рэчаў ад 2 жыхароў горада было прынята 66 кг былога ва ўжыванні адзення.
Паслугамі сядзелкі на платнай аснове скарысталіся 72 грамадзян са страчанай ступенню да самаабслугоўвання.
За 9 месяцаў 2026 года было прынята 2279 заяў па кампенсацыі выдаткаў на набыццё падгузкаў, 89 заяў па прызначэнні аднаразовай і штомесячнай дапамогі, а таксама 61 заяў на забеспячэнне бясплатнымі прадуктамі харчавання дзяцей першых 3 гадоў жыцця, 120 заяў па прызначэнні дапамогі па доглядзе, 1214 зварот па іншым пытанням сацыяльнай абароны.
У рамках выканання Дзяржаўнай праграмы «Збалансаваны рынак працы» на 2026-2030 гады за студзень-верасень 2026 года;
- працаўладкавана на пастаянную працу 2260 чалавек (99,1% да аналагічнага перыяду 2025 года), у тым ліку 405 беспрацоўных Удзельная вага працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся па садзейнічанне ў працаўладкаванні, склала 84,5%;
- працаўладкаваны 4 беспрацоўных для набыцця вопыту практычнай работы па атрыманай прафесіі, спецыяльнасці;
- накіравана на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі 29 беспрацоўных грамадзян;
- 65 чалавек працаўладкаваны з ліку асоб, абавязаных кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні;
- 18 беспрацоўным аказана фінансавая падтрымка ў арганізацыі ўласнай справы;
- 409 чалавек, у тым ліку 26 беспрацоўных узялі ўдзел у аплатных часовых работах; - 1 сям'і прадастаўлены грашовыя сродкі ў сувязі з пераездам на працу ў іншую мясцовасць;
- арганізавана адаптацыя 12 інвалідаў, зарэгістраванных ў службе занятасці ў якасці беспрацоўнага, да працоўнай дзейнасці.
У справаздачным перыядзе дапамога па беспрацоўі была прызначаная 1 беспрацоўнаму. Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў сакавіку склаў 6,59 рублёў.
Па стане на 01 кастрычніка 2026 года на ўліку ў службе занятасці ўпраўлення знаходзілася 228 грамадзян, у тым ліку 66 беспрацоўныя.
Узровень беспрацоўя склаў 0,1 % да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва і не перавысіў прагнозны паказчык (1,0%).
|