Информация Управления по труду, занятости и социальной защите Барановичского горисполкома | |
РЕГИСТРАЦИЯ ГРАЖДАН В ОРГАНАХ ПО ТРУДУ, ЗАНЯТОСТИ И СОЦИАЛЬНОЙ ЗАЩИТЕ
Грамадзяне пры звароце ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне могуць быць зарэгістраваны беспрацоўнымі або грамадзянамі, якія звярнуліся па пытаннях працаўладкавання.
Рэгістрацыя грамадзян у якасці беспрацоўнымі і грамадзянамі, якія звярнуліся па пытаннях працаўладкавання, ажыццяўляецца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства (месцы знаходжання) пры асабістым звароце.
Пры рэгістрацыі грамадзянін прадстаўляе дакументы і (або) звесткі, указаныя ў пункце 2.30 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах".
пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу; працоўная кніжка (за выключэннем выпадкаў, калі заканадаўчымі актамі не прадугледжана яе запаўненне), а пры яе адсутнасці - даведка аб перыядзе работы, службы па апошнім месцы працы - для асоб, якія ажыццяўляюць працоўную дзейнасць; грамадзянска-прававы дагавор і дакумент, які пацвярджае датэрміновае скасаванне дагавора (пры іх наяўнасці), - для асоб, якія выконвалі работы ў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па грамадзянска-прававых дагаворах, прадметам якіх з'яўлялася выкананне работ (аказанне паслуг, стварэнне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці); дакумент аб адукацыі, дакумент аб навучанні; справка о среднем заработке (доходе) за последние 12 месяцев работы по форме, установленной Министерством труда и социальной защиты (за исключением граждан, впервые ищущих работу, граждан, не имевших в течение 12 месяцев, предшествующих их регистрации в качестве безработных, оплачиваемой работы (дохода), граждан, с которыми трудовые договоры расторгнуты до истечения срока их действия по основаниям, признаваемым дискредитирующими обстоятельствами увольнения); дэкларацыя аб даходах па форме, устаноўленай Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны; ваенны білет - для асоб, звольненых з ваеннай або альтэрнатыўнай службы, а таксама службы ў органах унутраных спраў, Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях; пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці - для асоб, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў (для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца ў Рэспубліцы Беларусь, - пры наяўнасці такога пасведчання); пасведчанне дзіцяці-інваліда - для асоб, якія маюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў; даведка аб вызваленні - для асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі; даведка аб самастойным працаўладкаванні - у выпадку звароту ў тэрмін абавязковай работы па размеркаванні выпускнікоў, якія атрымалі вышэйшую, сярэднюю спецыяльную, прафесійна-тэхнічную адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў; заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii - для асоб, якiя маюць абмежаваннi па стану здароўя да работы; індывідуальная праграма рэабілітацыі, абілітацыі інваліда або дзіцяці-інваліда - для інвалідаў; копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу або іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям'і, - для няпоўных сем'яў; дакумент, які пацвярджае статус дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама статус асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Тэрмін знаходжання на ўліку беспрацоўнага, грамадзяніна, які звярнуўся па пытаннях працаўладкавання, не можа перавышаць 12 каляндарных месяцаў з дня іх рэгістрацыі адпаведна беспрацоўным, грамадзянінам, які звярнуўся па пытаннях працаўладкавання. Пры гэтым у тэрмін знаходжання беспрацоўнага на ўліку не залічваецца перыяд праходжання навучання па накіраванні органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Услуги, связанные с обеспечением занятости населения, службой занятости оказываются БЕСПЛАТНО.
|