АДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ ПРАЦЭДУРА № 3.9
(ажыццяўляецца Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама)
Выдача пасведчання пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый
якое дае права на льготы ў адпаведнасці з артыкулам 24 Закона Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 г. №9-3 «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі
ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» і ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 года № 200
«Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»
|
Артыкул 24 Закона вызначае льготы грамадзянам, эвакуіраваным, адселеным, якiя самастойна выехалі з тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, з зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення (уключаючы дзяцей, якія знаходзяцца ва ўнутрычэраўным стане), за выключэннем тых, хто прыбыў на дадзеную тэрыторыю пасля 1 студзеня 1990 года) |
|
|
Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам пры звароце |
1. Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці іншы дакумент, які сведчыць асобу; 2. Дзве фатаграфіі памерам 30 х 40 мм; |
| Дакументы, запытаныя упраўленнем | 1.Даведка аб месцы жыхарства грамадзяніна на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з указаннем месца і перыяду пражывання; |
|
Памер спаганяемай платы |
Бясплатна |
|
Максімальны тэрмін разгляду звароту |
5 дзён пасля вынясення камісіяй адпаведнага рашэння |
|
Тэрмін дзеяння пасведчання |
Бестэрмінова |
|
Прыём заяў зацікаўленых асоб, у тым ліку на альтэрнатыўнай аснове, ажыццяўляецца службай «адно акно», размешчанай па адрасе: г. Баранавічы, вул. Дзяржынскага, д. 3
Ва щпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама звяртацца ў каб. № 30; тэл. 61 80 89, Здановіч Зінаідзе Сяргееўне, начальніку аддзела рынку працы і заработнай платы
У выпадку адсутнасці спецыяліста звяртацца да Царык Анастасіі Мікалаеўне, намесніку начальніка аддзела рынку працы і заработнай платы, каб. № 31; тэл. 65 03 47
Час прыёму: панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00
Вышэйстаячы орган: Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама (г. Брэст, вул. Гогаля, 71) Час працы: панядзелак-пятніца з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30
|
|