Akavita 3_2

АДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ ПРАЦЭДУРА № 3.2

(ажыццяўляецца ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама)

 

Выдача пасведчання інваліда Айчыннай вайны

 

(У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 года № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі

органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян")

 

 

 

Пасведчанне выдаецца інвалідам Айчыннай вайны, якія стаяць на ўліку і атрымліваюць пенсіі ў органах па працы,

занятасці і сацыяльнай абароне.

Дакументы і (або) звесткі,

якія прадстаўляюцца заяўнікам

 

1. Заява

2. Пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу

3. Заключэнне медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі

 4. Адна фатаграфія заяўніка памерам 30х40 мм

 

Памер платы, што спаганяецца, за выдачу дакумента

бясплатна

Максімальны тэрмін разгляду звароту і выдачы дакумента

5 працоўных дзён з дня падачы заявы

Тэрмін дзеяння дакумента

На тэрмін устанаўлення інваліднасці

Звяртацца ў аддзел сацыяльнай абароны і аховы працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне

(вул. Грыбаедава, 12) ,

да Манько Вольгі Васільеўне, галоўнаму спецыялісту аддзела, каб. № 8 тэл. 45 08 32

у выпадку яе адсутнасці - да Літвінавай Алены Васільеўне, намесніку начальніка ўпраўлення, каб. № 32, 2 паверх, тэлефон 64 93 22

Час прыёму:

з 8.00 да 13.00 і

з 14.00 да 17.00

панядзелак - пятніца

 

аўторак з 17.00 да 20.00

звяртацца: 1 паверх, каб. № 7

прыём вядзе дзяжурны спецыяліст (тэл. 64 94 13)

 

Вышэйстаячы орган:

камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама

(г.Брэст, вул. Гогаля, 71)

час працы:

панядзелак - пятніца

з 8.30 да 13.00 і

з 14.00 да 17.30