Akavita Эталонный банк данных правовой информации Республики Беларусь 2_5

АДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ ПРАЦЭДУРА №2.5

(ажыццяўляецца упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама)

 

Прызначэнне дапамогі па цяжарнасці і родах

 

(ажыццяўляецца ў адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года № 7-З "аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей»

і ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 года № 200 "аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі

і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян")

 

Права на дапамогу па цяжарнасці і родах маюць жанчыны, зарэгістраваныя ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў (далей – органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне) у якасці беспрацоўных альбо праходзяць прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі па накіраванні дадзеных органаў.

 Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам пры звароце

1. Пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу;

2. Лісток непрацаздольнасці

Памер платы, што спаганяецца, за выдачу дакумента

бясплатна

Максімальны тэрмін разгляду звароту

10 дзен  са дня звароту

Тэрмін дзеяння дакумента

на тэрмін, пазначаны ў лістку непрацаздольнасці

 

звяртацца да Якубовіч Маргарыты Мікалаены, вядучага бухгалтара (вул. Грыбаедава, 12) каб. № 29, 2 паверх, тэлефон 61 81 77,

у выпадку яе адсутнасці - да Чарняк Юліі Віктараўны- вядучага бухгалтара,

(вул. Грыбаедава, 12) каб. № 29 тэл. 61 81 77

Час прыёму:

панядзелак - пятніца

з 8.00 да 13.00 і

з 14.00 да 17.00

 

аўторак з 17.00 да 20.00

звяртацца: 1 паверх, каб. № 7 прыём вядзе дзяжурны спецыяліст (тэл. 64 94 13)

 

Вышэйстаячы орган:

камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама

(г.Брэст, вул. Гогаля, 71)

Час працы:

панядзелак - пятніца

з 8.30 да 13.00 і

з 14.00 да 17.30