Akavita 2_35
АДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ ПРАЦЭДУРА № 2.35
(ажыццяўляецца ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама)
Выплата дапамогі на пахаванне
(ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12.11.2001 № 55-З "Аб пахаванні і пахавальнай справе" і ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 
ад 26.04.2010 года № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян")
 
Выплата дапамогі за кошт сродкаў гарадскога бюджэту ажыццяўляецца:
· у выпадку смерці асобы, за якую або якім не выплачваліся на дату смерці абавязковыя страхавыя ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне або выплачваліся менш за 10 гадоў, 
які не з'яўляўся пенсіянерам, зарэгістраванага на дзень смерці на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, або смерці яго дзяцей (у тым ліку ўсыноўленых (удачароных), 
якія знаходзяцца пад апекай (папячыцельствам)), якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту (навучэнцаў - 23-гадовага ўзросту); 
· у выпадку нараджэння мёртвага дзіцяці пасля заканчэння 154 дзён цяжарнасці, адзін з бацькоў якога пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі;
· у выпадку пахавання асобы, якая адбывала пакаранне ў папраўчай установе, якая да адпраўлення да месца адбывання пакарання была зарэгістравана на тэрыторыі адпаведнай 
адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі; 
· у выпадку пахавання асобы без пэўнага месца жыхарства або памерлай, асоба якой не ўстаноўлена органамі ўнутраных спраў, смерць якіх устаноўлена на тэрыторыі адпаведнай 
адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
 
             Выплата дапамогi за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца:
· у выпадку смерці асобы (непрацуючай), на якую на дату смерці на працягу не менш як 10 гадоў распаўсюджвалася дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і за яе або ім самім выплачваліся 
абавязковыя страхавыя ўзносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне;
 · у выпадку смерці беспрацоўнага, які знаходзіцца на ўліку ў службе занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
· у выпадку смерці пенсіянера, які знаходзіцца на ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і атрымлівае пенсію; 
· дзяцей (у тым ліку ўсыноўленых (удачароных), якія знаходзяцца пад апекай (папячыцельствам)) названых асоб, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту (навучэнцаў - 23-гадовага ўзросту).

           Памер дапамогі на пахаванне асоб вызначаецца на дзень смерці ў памеры сярэдняй заработнай платы рабочых і служачых у рэспубліцы за пазамінулы месяц адносна месяца наступлення

смерці, а ў выпадках, калі з прычыны працяглага вышуку памерлага пахаванне праводзілася пазней за ўстаноўлены дзень смерці - на дзень пахавання на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць

гэты факт

.

Дакументы і (або) звесткі,
якія прадстаўляюцца заяўнікам

 

1. Заява асобы, якая ўзяла на сябе арганізацыю пахавання памерлай;(Заява і узор)
2. Пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу заяўніка;
3. Даведка аб смерці - у выпадку, калі смерць зарэгістраваная ў Рэспубліцы Беларусь;
4. Пасведчанне аб смерці - у выпадку, калі смерць зарэгістравана за межамі Рэспублікі Беларусь;
5. Пасведчанні аб нараджэнні (пры яго наяўнасці) - у выпадку смерці дзіцяці (дзяцей);
6. Даведка аб тым, што памерлы ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў на дзень смерці з'яўляўся навучэнцам - у выпадку смерці асобы ва ўзросце 
ад 18 да 23 гадоў.

7. Працоўная кніжка і (або) іншыя дакументы аб стажы працы памерлай) – у выпадку смерці асобы, на якую па дадзеных індывідуальнага

(персаніфікуючага) уліку дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне распаўсюджвалася менш за 10 гадоў.

 

Дакументы, якія запытваюцца ўпраўленнем

 

1. Даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і ці копія асабовага рахунку на дату смерці (пры неабходнасці)
2. Даведка аб выплаце абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва 
Рэспублікі Беларусь і аб 
даходах, з якіх яны вылічаны, асобам, якія выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы самастойна (пры неабходнасці);
3.Звесткі аб адсутнасці рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, кіраўніка сялянскай (фермерскай) гаспадаркі (пры неабходнасці);
4. Даведка аб перыядах выплаты абавязковых страхавых узносаў для назначэння дапамогі на пахаванне.
5. Інфармацыя аб рэгістрацыі грамадзяніна ў якасці беспрацоўнага
Заўвага:
1. Вышэйназваныя дакументы прадастаўляюцца арганізацыямі БЯСПЛАТНА.
2. Запытаныя дакументы грамадзянін мае права прадаставіць САМАСТОЙНА.

 

Памер платы, што спаганяецца, за выплату дапамогі

 

       бясплатна

Максімальны тэрмін разгляду заявы

      

1 працоўны дзень з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў,

іншых арганізацый - 1 месяц

Тэрмін дзеяння

      

адначасова
 
У выпадку смерці асобы, якая не працавала і не з'яўлялася пенсіянерам, або смерці яе дзяцей, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту (навучэнцаў - 23-гадовага ўзросту) 

Звяртацца: 

Да Манько Вольгі Васільеўне, галоўнаму спецыялісту аддзела сацыяльнай абароны і аховы працы, каб. № 8 тэл. 45 08 32
у выпадку яе адсутнасці - да Літвінавай Алене Васільеўне, намесніку начальніка ўпраўлення (вул. Грыбаедава, 12) каб. № 32, 2 паверх, тэлефон 64 93 22
Час прыёму:
панядзелак - пятніца
з 8.00 да 13.00 і
з 14.00 да 17.00 
аўторак з 17.00 да 20.00
звяртацца: 1 паверх, каб. № 7
прыём вядзе дзяжурны спецыяліст (тэл. 64 94 13)

              

                                                      

У выпадку смерці пенсіянера, які знаходзіцца на ўліку ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і атрымлівае пенсію 

 

Звяртацца: 1 паверх, каб. № 7

Прыём вядзе дзяжурны спецыяліст (тэл. 64 94 13)
 
Час прыёму:
панядзелак, серада, чацвер, пятніца
з 8.00 да 13.00 і
з 14.00 да 17.00
аўторак з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 20.00

 

Вышэйстаячы орган:
камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама
 (г.Брэст, вул. Гогаля, 71)
час працы:
панядзелак - пятніца
з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30