|
АДМИНИСТРАТИВНАЯ ПРОЦЕДУРА №
2.33.
(осуществляется управлением по труду, занятости и
социальной защите Барановичского горисполкома)
Принятие решения о
предоставлении (об отказе в предоставлении) государственной
адресной
социальной помощи
(осуществляется в соответствии с Указом Президента
Республики Беларусь от 19 января 2012 г. № 41 «О
государственной адресной социальной помощи»)
|
Дзяржаўная адрасная сацыяльная
дапамога (далей - ДАСД) прадастаўляецца ў выглядзе:
2.33.1 штомесячнай і (або)
аднаразовай сацыяльных дапамог
на набыццё прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў,
адзення, абутку, школьных прылад і на іншыя патрэбы
для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці.
Штомесячная сацыяльная дапамога
прадастаўляецца сем'ям (грамадзянам) пры ўмове, што
сярэднедушавы даход па аб'ектыўных прычынах ніжэйшы
за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму
ў сярэднім на душу насельніцтва (далей - БПМ),
зацверджанага Міністэрствам працы і сацыяльнай
абароны Рэспублікі Беларусь, за два апошнія кварталы
далей - крытэрый патрэбнасці). Шматдзетным сем'ям
штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца пры
ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш
як 1,15 велічыні крытэрыю патрэбнасці.
Памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі
на кожнага члена сям'і грамадзяніна):
- складае станоўчую рознасць паміж
крытэрыем патрэбнасці і сярэднедушавым даходам сям'і
(грамадзяніна);
- пералічваецца пры павелічэнні
крытэрыю патрэбнасці ў перыяд прадастаўлення
штомесячнай сацыяльнай дапамогі.
Аднаразовая сацыяльная дапамога
прадастаўляецца сем'ям (грамадзянам), якія апынуліся
ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, аб'ектыўна парушаючай
нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх
сярэднедушавы даход не перавышае 1,5 велічыні
крытэрыю патрэбнасці.
Пад цяжкай жыццёвай сітуацыяй, якая
аб'ектыўна парушае нармальную жыццядзейнасць сям'і (грамадзяніна),
разумеюцца абставіны, складаныя для самастойнага
вырашэння (поўная непрацаздольнасць з прычыны
інваліднасці або дасягнення грамадзянамі 80-гадовага
ўзросту, няздольнасць да самаабслугоўвання ў сувязі
з хваробай, а таксама стыхійныя абставіны).
Памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі
ўстанаўліваецца ў залежнасці ад цяжкай жыццёвай
сітуацыі, у якой знаходзіцца сям'я (грамадзянін) у
суме, якая не перавышае 10-разовага памеру бюджэту
пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на дату
прыняцця рашэння.
2.33.2 сацыяльнай дапамогі для
кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў.
Прадастаўляецца дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18
гадоў, якія маюць IV ступень страты здароўя,
інвалідам 1 групы, акрамя асоб, інваліднасць якіх
наступіла ў выніку супрацьпраўных дзеянняў, па
прычыне алкагольнага, наркатычнага, таксічнага
ап'янення, членашкодніцтва, незалежна ад велічыні
сярэднедушавога даходу сям'і (грамадзяніна).
урачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай
арганізацыі аховы здароўя аб патрэбнасці ў
падгузнікаў і дакументаў, якія пацвярджаюць затраты
на іх набыццё.
Памер сацыяльнай дапамогі для
кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў
устанаўліваецца ў суме, якая не перавышае
1,5-разовага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму,
які дзейнічае на дату прыняцця рашэння.
2.33.4 забеспячэння прадуктамі
харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.
Прадастаўляецца сем'ям, якія маюць сярэднедушавы
даход ніжэйшы за крытэрый патрэбнасці. Сем'ям пры
нараджэнні двайнят або больш дзяцей такая дапамога
прадастаўляецца незалежна ад велічыні
сярэднедушавога даходу.
Сярэднедушавы даход вылічаецца за
дванаццаць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу
звароту.
(для сем'яў (грамадзян), у якіх
член сям'і (грамадзянін) звольнены з работы (службы)
у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, спыненнем
дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, натарыуса,
які ажыццяўляе натарыяльную дзейнасць у натарыяльным
бюро, адваката, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць
індывідуальна, спыненнем дзейнасці філіяла,
прадстаўніцтва або іншага адасобленага - за 3
месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту)
Сем'і і грамадзяне маюць права на
адначасовае прадастаўленне розных відаў ДАСД
|
|
|
2.33.1
ДАСД у выглядзе
штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльнай дапамогі |
|
Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца
заяўнікам |
|
1. Заява;
(заява і ўзор
запаўнення)
2. Пашпарт, або іншы
дакумент, які сведчыць асобу заяўніка і членаў яго
сям'і (для непаўналетніх дзяцей ва ўзросце да 14
гадоў - пры яго наяўнасці), даведка аб
вызваленні - для асоб, вызваленых з месц пазбаўлення
волі;
3. Пасведчанне аб
нараджэнні дзіцяці - для асоб, якія маюць дзяцей ва
ўзросце да 18 гадоў (для замежных грамадзян і
асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус
бежанца ў Рэспубліцы Беларусь, - пры яго наяўнасці);
4. Пасведчанне аб
устанаўленні бацькоўства - для жанчын, якія
нарадзілі дзяцей па-за шлюбам, у выпадку, калі
бацькоўства ўстаноўлена;
5. Пасведчанне аб
заключэнні шлюбу - для асоб, якія знаходзяцца ў
шлюбе (для замежных грамадзян і асоб без
грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца ў
Рэспубліцы Беларусь, - пры яго наяўнасці);
6. Копія рашэння
суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб
скасаванні шлюбу - для асоб, якія скасавалі шлюб;
7. Выпіска з рашэння
суда аб усынаўленні (удачарэнні) - для асоб, якія
ўсынавілі (удачарылі) дзіця, не ўказаных у якасці
аднаго з бацькоў (бацькоў) дзіцяці ў пасведчанні аб
нараджэнні дзіцяці;
8. Копія рашэння
мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб
устанаўленні апекі - для асоб, назначаных
апекунамі дзіцяці;
9. Пасведчанне
інваліда - для інвалідаў;
10. Пасведчанне
дзіцяці-інваліда - для дзяцей-інвалідаў;
11. Працоўная кніжка
(пры яе наяўнасці) - для непрацуючых грамадзян і
непрацуючых членаў сям'і (выпіска (копія) з
працоўнай кніжкі або іншыя дакументы, якія
пацвярджаюць занятасць, - для працаздольных
грамадзян);
12. Звесткі аб
атрыманых даходах кожнага члена сям'і за 12 месяцаў,
якія папярэднічаюць месяцу звароту (для сем'яў (грамадзян),
у якіх член сям'і (грамадзянін) звольнены з працы
(службы) у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі,
спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка,
натарыуса, які ажыццяўляе натарыяльную дзейнасць у
натарыяльным, адасобленага падраздзялення
арганізацыі, размешчаных у іншай мясцовасці,
скарачэннем колькасці або штата работнікаў, - за 3
месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту),
акрамя звестак аб памерах пенсій з улікам надбавак,
даплат і павышэнняў, дапамог па догляду інвалідаў I
групы або асоб, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту,
адпачынак 2 "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія
выхоўваюць дзяцей" (за выключэннем дапамогі жанчынам,
якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы
здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, і
дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці), якія
выплачваюцца і далучаюцца да матэрыялаў справы
органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
13. Даведкі аб
рэалізацыі прадукцыі жывёльнага паходжання (за
выключэннем малака), пладоў і прадукцыі асабістай
падсобнай гаспадаркі, прадуктаў прамысловай
дзейнасці - у выпадку рэалізацыі названай
прадукцыі;
14. Дагавор аб
падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй,
спецыяліста (рабочага) з сярэдняй спецыяльнай
адукацыяй, рабочага (служачага) з
прафесійна-тэхнічнай адукацыяй на платнай аснове -
для студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю на
платнай аснове з прыцягненнем крэдыту на льготных
умовах для аплаты першай вышэйшай адукацыі або за
кошт сродкаў юрыдычных асоб, а таксама фізічных асоб;
15. Дагавор рэнты і
(або) пажыццёвага ўтрымання з утрыманнем - для
грамадзян, якія заключылі названы дагавор;
16. Дагавор найму (паднайму) жылога памяшкання -
для грамадзян, якія здавалі па дагаворы найму (паднайму)
жылое памяшканне на працягу 12 месяцаў, якія
папярэднічалі месяцу звароту (для грамадзян,
звольненых з працы (службы) у сувязі з ліквідацыяй
арганізацыі, спыненнем дзейнасці індывідуальнага
прадпрымальніка, натарыуса, ажыццяўляючага
натарыяльную дзейнасць прадстаўніцтва або іншага
адасобленага падраздзялення арганізацыі, размешчаных
у іншай мясцовасці, скарачэннем колькасці або штата
работнікаў, - на працягу 3 месяцаў, якія
папярэднічаюць месяцу звароту)
|
|
|
Дакументы,
якія запытваюцца
ўпраўленнем |
|
1. Даведка, якая змяшчае звесткі з
запісу акта аб нараджэнні дзіцяці, у выпадку, калі
запіс аб бацьках праведзены ў адпаведнасці з
артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і
сям'і (даведка запытваецца ў органах, якія
рэгіструюць акты грамадзянскага стану);
2. Даведку аб месцы жыхарства і
складзе сям'і заяўніка, а ў выпадку, калі члены
сям'і не зарэгістраваны па адрасе заяўніка, -
даведкі аб месцы іх жыхарства;
3. Даведкі аб прыналежным
грамадзяніну і членам яго сям'і правах на аб'екты
нерухомай маёмасці або аб адсутнасці такіх правоў;
4. Дакументы, якія пацвярджаюць
атрыманне льгот у памеры іх грашовага эквівалента,
па аплаце харчавання дзяцей ва ўстановах дашкольнай
адукацыі;
5.
Іншыя дакументы, неабходныя для прадастаўлення
штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльных дапамог
|
|
|
Максімальны тэрмін разгляду заявы камісіяй
гарвыканкама |
|
1. На працягу пяці працоўных дзён
з дня падачы заявы -
пры прадстаўленні заяўнікам усіх дакументаў,
неабходных для прызначэння ДАСД
2. На працягу пяці працоўных дзён пасля
атрымання апошняга неабходнага для назначэння
ДАСД дакумента - пры
запыце дакументаў органам па працы, занятасці і
сацыяльнай абароне |
|
|
Тэрмін, на які выносіцца рашэнне |
Ад 1 да 12
месяцаў - пры прадастаўленні штомесячнай сацыяльнай дапамогі.
Адначасова -
пры прадастаўленні аднаразовай сацыяльнай дапамогі.
|
|
2.33.2
ДАСД у выглядзе сацыяльнай дапамогі для
кампенсацыі затрат на набыццё падгузнікаў |
|
Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца
заяўнікам |
1. Заява; ((Заява
і узор запаўнення)
2. Пашпарт або іншы дакумент, які
сведчыць асобу (у дачыненні да дзяцей-інвалідаў ва
ўзросце да 14 гадоў - пашпарт або іншы дакумент, які
сведчыць асобу і (або) паўнамоцтвы іх законных
прадстаўнікоў);
3. Пасведчанне інваліда -
для інвалідаў 1 групы;
4. Пасведчанне дзіцяці-інваліда -
для дзяцей-інвалідаў ва
ўзросце да 18 гадоў, якія маюць IV ступень страты
здароўя;
5. Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці
- пры набыцці падгузнікаў
для дзіцяці-інваліда;
6. Дакументы, якія пацвярджаюць
выдаткі на набыццё падгузнікаў, устаноўленыя ў
адпаведнасці з заканадаўствам, з абавязковым
указаннем назвы набытага тавару ў Рэспубліцы
Беларусь
7. Індывідуальная праграма
рэабілітацыі інваліда або заключэнне
ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай
арганізацыі аховы здароўя (МКК) аб патрэбнасці ў
падгузніках;
8.
Пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў
падапечнага, даверанасць, аформленая ў парадку,
устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам, дакумент,
які пацвярджае роднасныя адносіны, -
для асоб, якія прадстаўляюць інтарэсы
інваліда 1 групы.
|
|
Дакументы,
якія запытваюцца
ўпраўленнем |
1. Даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і -
для дзяцей-інвалідаў ва
ўзросце да 18 гадоў, якія маюць IV ступень страты
здароўя;
2. Звесткі, якія пацвярджаюць, што дзіцяці-інваліду
да 18 гадоў, які мае IV ступень страты здароўя,
інваліду I групы з прычыны прафесійнага захворвання
або працоўнага калецтва не рабілася аплата расходаў
на набыццё падгузнікаў за кошт сродкаў абавязковага
страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і
прафесійных захворванняў;
3. Звесткі аб прадастаўленні (не
прадастаўленні) сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі
затрат на набыццё падгузнікаў па ранейшым месцы
жыхарства заяўніка - пры змяненні месца жыхарства (месца
знаходжання) заяўніка |
|
Максімальны тэрмін разгляду заявы камісіяй
гарвыканкама
|
1. На працягу пяці працоўных дзён з дня
падачы заявы - пры прадстаўленні
заяўнікам усіх дакументаў, неабходных для прызначэння ДАСД
2. На
працягу пяці працоўных дзён пасля атрымання апошняга
неабходнага для назначэння ДАСД дакумента -
пры запыце дакументаў органам па
працы, занятасці і сацыяльнай абароне
|
|
Тэрмін, на які выносіцца рашэнне |
Адначасова
|
|
2.33.4
ДАСД у выглядзе забеспячэння прадуктамі
харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця |
|
Дакументы і (або)
звесткі, якія прадстаўляюцца заяўнікам |
1. Заява;
(Заява і узор
запаўнення)
2. Пашпарт, або іншы
дакумент, які сведчыць асобу заяўніка і членаў яго
сям'і (для непаўналетніх дзяцей ва ўзросце да 14
гадоў - пры яго наяўнасці);
3. Выпіска з
медыцынскіх дакументаў дзіцяці з рэкамендацыямі
ўрача-педыятра ўчастковага (урача-педыятра, урача
агульнай практыкі) па рацыёну харчавання дзіцяці;
4. Пасведчанне аб
нараджэнні дзіцяці, для асоб, якія маюць дзяцей ва
ўзросце да 18 гадоў (для замежных грамадзян і
асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус
бежанца ў Рэспубліцы Беларусь, - пры яго наяўнасці);
5. Пасведчанне аб
заключэнні шлюбу (для замежных грамадзян і асоб
без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца
ў Рэспубліцы Беларусь, - пры яго наяўнасці);
6. Копія рашэння
суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб
скасаванні шлюбу або іншы дакумент, які пацвярджае
катэгорыю няпоўнай сям'і, - для няпоўных сем'яў;
7. Выпіска з рашэння
суда аб усынаўленні (удачарэнні) - для асоб, якія
ўсынавілі (удачарылі) дзіця, не ўказаных у якасці
аднаго з бацькоў (бацькоў) дзіцяці ў пасведчанні аб
нараджэнні дзіцяці;
8. Копія рашэння
мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб
устанаўленні апекі - для асоб, назначаных
апекунамі дзіцяці;
9. Копія рашэння
суда аб прызнанні бацькоўства, або пасведчанне аб
устанаўленні бацькоўства (у выпадку, калі
бацькоўства ўстаноўлена або прызнана ў судовым
парадку), або даведка аб запісе акта аб
нараджэнні (у выпадку, калі бацькоўства прызнана
ў добраахвотным парадку);
10. Выпіска (копія)
з працоўнай кніжкі або іншыя дакументы, якія
пацвярджаюць занятасць працаздольнага бацькі ў
поўнай сям'і або працаздольнай асобы, з якой маці не
складаецца ў зарэгістраваным шлюбе, але сумесна
пражывае і вядзе агульную гаспадарку;
11. Дагавор найму (паднайму)
жылога памяшкання - для грамадзян, якія здавалі
па дагаворы найму (паднайму) жылое памяшканне на
працягу 12 месяцаў, якія папярэднічалі месяцу
звароту (для грамадзян, звольненых з працы (службы)
у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, спыненнем
дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, натарыуса,
ажыццяўляючага натарыяльную прадстаўніцтва або
іншага адасобленага падраздзялення арганізацыі,
размешчаных у іншай мясцовасці, скарачэннем
колькасці або штата работнікаў, - на працягу 3
месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту)
12. Дагавор рэнты і
(або) пажыццёвага ўтрымання з утрыманнем - для грамадзян,
якія заключылі названы дагавор;
13. Звесткі аб атрыманых даходах кожнага члена сям'і
за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту
(для сем'яў (грамадзян), у якіх працаздольны бацька
(працаздольная асоба, з якім маці не складаецца ў
зарэгістраваным шлюбе, але сумесна пражывае і вядзе
агульную гаспадарку, звольнены з працы (службы) у
сувязі з ліквідацыяй, які ажыццяўляе натарыяльную
дзейнасць у натарыяльным бюро, спыненнем дзейнасці
філіяла, прадстаўніцтва або іншага адасобленага
падраздзялення арганізацыі, размешчаных у іншай
мясцовасці, скарачэннем колькасці або штата
работнікаў, - за 3 месяцы, якія папярэднічаюць
месяцу звароту), акрамя звестак аб памерах
пенсій з улікам надбавак, даплат і павышэнняў,
дапамог па асобах 80-гадовага ўзросту, дапамог, якія
выплачваюцца згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад
29 снежня 2012 года «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям,
якія выхоўваюць дзяцей» (за выключэннем дапамогі
жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных
арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну
цяжарнасці, і дапамогі ў сувязі з нараджэннем
матэрыялу,) занятасці і сацыяльнай абароне, за
выключэннем сем'яў пры нараджэнні і выхаванні
двайнят ці больш дзяцей
яцей першых двух гадоў жыцця
|
|
Дакументы,
якія запытваюцца
ўпраўленнем |
1. Даведка, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб
нараджэнні, калі запіс аб
бацьках дзіцяці праведзены ў адпаведнасці з
артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь "Аб шлюбе і
сям'і";
2. Даведка аб месцы жыхарства і складзе сям'і (копіі
асабовага рахунку);
3. Даведкі аб прыналежным грамадзяніну і членам яго
сям'і правах на аб'екты нерухомай маёмасці або аб
адсутнасці такіх правоў;
4. Іншыя дакументы і (або) звесткі,
неабходныя для забеспячэння прадуктамі харчавання дз
|
|
Максімальны
тэрмін разгляду заявы камісіяй гарвыканкама |
1. На працягу пяці працоўных дзён з
дня падачы заявы - пры
прадстаўленні заяўнікам усіх дакументаў, неабходных
для прызначэння ДАСД
2. На
працягу пяці працоўных дзён пасля атрымання апошняга
неабходнага для назначэння ДАСД дакумента -
пры запыце дакументаў органам па
працы, занятасці і сацыяльнай абароне
|
|
Тэрмін, на які
выносіцца рашэнне |
На кожныя 6 месяцаў да дасягнення дзіцем узросту
двух гадоў |
|
Заўвага:
1. Вышэйназваныя дакументы
прадастаўляюцца арганізацыямі БЯСПЛАТНА.
2. Запытаныя дакументы грамадзянін
мае права прадаставіць САМАСТОЙНА |
|
|
Прыём заяў аб прадастаўленні
дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі зацікаўленых
асоб, у тым ліку на альтэрнатыўнай аснове,
ажыццяўляецца службай "адно акно", размешчанай па
адрасе:
г. Баранавічы, вул. Дзяржынскага, д.3
Рэжым працы:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца
з 8.00 да 19.00,
серада з 8.00 да 20.00, субота з 9.00
да 13.00
У ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага
абслугоўвання насельніцтва
каб. № 16, 1 паверх, тэлефон 61 79 63
да Якіменкі Жанны Міхайлаўны -
спецыяліста другога аддзялення сацыяльнай дапамогі
дома;
Клеменя Святлане Андрэеўне -
спецыялісту другога аддзялення сацыяльнай дапамогі
дома;
Тондэль Алене Іванаўне - спецыялісту
другога аддзялення сацыяльнай дапамогі дома;
Час прыёму:
панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00
у аўторак з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 20.00
Усе спецыялісты выконваюць адміністрацыйныя працэдуры, і ў
выпадку адсутнасці аднаго са спецыялістаў звяртацца да
спецыяліста, які знаходзіцца на працоўным месцы.
Вышэйстаячы орган:
камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага
аблвыканкама
(г.Брэст, вул. Гогаля, 71)
час працы:
панядзелак - пятніца
с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30
|
|
|